
Асноўныя магчымасці:
- Напісанне кіруючых праграм па стандарце ISO 6983.
- Лінейная, кругавая і сплайнавая інтэрпаляцыі.
- Кіраванне сістэмамі з рознай колькасцю (ад 1 да 6) кіруемых каардынат (восяў).
- Апрацоўка падключаных датчыкаў і кіраванне выканаўчымі прыладамі ў рэальным часе для выканання задач электрааўтаматыкі станка.
- 3-D візуалізацыя зададзенай траекторыі апрацоўкі.
Тэхнічныя характарыстыкі ЧПУ:
- Убудаванае праграмнае забеспячэнне рэальнага часу ўласнай распрацоўкі.
- Час цыкла EtherCAT майстра 250 мкс забяспечвае плаўнасць ходу і дакладнасць пазіцыянавання на высокіх хуткасцях.
- Генератар траекторыі руху інструмента ў 6-каардынатнай сістэме.
- Кіраванне ў рэальным часе да 6 прывадамі з інтэрпаляцыяй у момантным, хуткасным або пазіцыйным рэжымах.
- Гнуткасць і маштабаванасць — адначасовae кіраванне да 50 EtherCAT slave прылад (прыладамі ўводу/вываду, сервапрывадамі і інш.) з сінхранізацыяй ~1 мкс.
- Выкананне карыстальніцкай праграмы электрааўтаматыкі з цыклам 1 мс.
Тыповы камплект пастаўкі сістэмы ЧПУ:
- Сэнсарны дысплей 19 цаляў.
- Убудаваны PC на базе Intel Core i3-1115G4.
- 8 Gb аператыўнай памяці.
- Накопьнік 256 Gb (АС Windows).
- Праграма-абалонка аператара Cnc-Host уласнай распрацоўкі.
- Убудаваны блок ЧПУ рэальнага часу з EtherCAT інтэрфейсам.
- Пульт ручнога кіравання з махавічком.
- Прывады падач і прывад галоўнага руху пад патрабаванні заказчыка.


